Баннер
Теперь нас можно читать в Яндекс виджеты "Общественность Гомеля"

Комментируемые материалы

Последние комментарии

“Ворша” на новы лад

Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
Новости - Гомель политика

Не, шаноўныя,- мы не будзем пераказваць тут гістарычныя падзеі амаль пяцісотгадовай даўнасьці. Мы – пра тую “бітву”, якая адбылася ўвечары 5 верасьня гэтага, 2009 года,- зь ўдзелам цэлага шэрагу гомельскіх актывістаў,- пераважна, зь “Талакі”. Ў тым ліку – Марысі Тульжанковай, Яўгена Якавенкі, Ларысы Шчыраковай... Справа была пад Воршай...


Дык вось. Штогадовы моладзевы фэст да ўгодкаў Аршансай бітвы 1514 года, быў ўладамі забаронены. Яго плянавалася правесьці якраз на тым месцы, дзе адбылася тая бітва,- блізу вескі Крапівіна, што пад Воршай. Забароны такія – цалкам бязглуздыя, і раней ці пазьней ўлада гэта зразумее. Пакуль жа з розумам ў яе цяжка, трэба, каб мелі мазгі хаця б яе апаненты. Нажаль, гэтага неяк не бачна, і краіна,- “без цара ў галаве”,- ідзе паціху на дно. Мяркуйце самі.


Калі мерапрыемства забаронена,- і пра гэта загадзя вядома,- дык навошта гомельскія “талакоўцы” бяруць ў ім ўдзел? Згодны, што быць законапаслухмяным – складана, асабліва, калі закон здаецца нясправядлівым. Але, ведаеце, гэта трэба рабіць. Бо можа атрымацца кепска,- і, дарэчы, атрымалася: гамельчане “патрапілі” пад затрыманьне.


Іншы момант. Няўжо “Талаке” ў Гомелі працы няма? Якраз 6 верасьня прайшоў Дзень беларускай пісьменнасьці, які адзначаўся на дзяржаўным ўзроўні. Чаму “Талака” праігнаравала гэтую дату? Ды й ўся нашая апазіцыя таксама яе не заўважыла. Маглі б правесьці хаця б конкурс сачыненьняў на беларускай мове,- калі вам так падабаецца тэматыка Аршанскай бітвы,- дык пра яе. “Талака” ж стваралася як гісторыка-культурная і краязнаўчая арганізацыя, - і ў гэтай якасьці яна можа шмат зрабіць. Напрыклад, там працуе харавы гурток, і, павінен сказаць, што гэта ўдалае пачынаньне. Куды больш ўдалае, чым ўпартыя спробы спадарын
i Шчыраковай пераключыць сваю арганізацыю на чыстую “палітыку”. Паездка пад Воршу – адна зь такіх спроб. Бо, калі людзей клічуць на несанкцыянаванае мерпарыемства пад сьцягамі незарэгістраваных арганізацый (а “Малады Фронт” і “Правы рэванш”, “Партыя свабоды”, БХД – незарэгістраваныя),- што гэта, як не палітыка? Прытым, палітыка, перашкаджаючая той жа “Талаке” займацца сваей непасрэднай справай: прапагандаваньнем беларускай культуры і традыцый. Палітыка, якая магла б кепска скончыцца: і штрафамі, і “суткамі”. Абмежавалася ўсе, на шчасьце, кароткатэрміновым затрыманьнем – нашых герояў адвезлі ў аддзяленьне міліцыі, высьветлілі асобы, ды адвезлі на бліжэйшую чыгуначную станцыю.


Гэтага і чакалі... Адразу жа ўзвыў ўвесь Інтарнэт,- ад “Радыё Свабода”, да “АДС Гомель”, ад “Хартыі-97” да “Нашай Нівы”: “Ларысу Шчыракову не пускаюць ў Воршу!!!”. Я не жартую: менавіта такі загаловак ўпрыгожыў сайт “АДС Гомель”. Бедная Ларыса! Ў Воршу імкнецца патрапіць,- а яе не пускаюць! Тых, хто “не пускаў”, яна назвала “бандытамі”, а дзеяньні міліцыі – “беспределом”. Хаця яе – як і іншых,- ніхто не біў і не абражаў. Іначай яны б ўжо ўсяму сьвету ліхтары пад вачыма дэманстравалі. Міліцыя выконвала закон – не дапускаць несанкцыянаванае мерапрыемства. Якія да яе прэтэнзіі?


Навошта такі вэрхал? Адказ просты: рэклама. Піяр, прасцей кажучы. Бо, калі пра сабе час ад часу не нагадваць, то хто пра тую ж Ларысу ці Марысю помніць будзе? Хто будзе ведаць, што храбры Яўген Якавенка змагаецца зь рэжымам? Бо спраўднае змаганьне - справа многіх гадоў і цяжкіх высілкаў. А вось сьцягам памахаць, ці міліцыянтаў “бандытамі” назваць – куды як проста. Ведаеце, як ўсе гэта называе народная прымаўка? “Напужалі вожыка голым азадкам!” Бо “рэжыму” ад такой вашай “барацьбы” – ні цепла, ні холадна. І, калі вас затрымлівалі ды адвозілі ў пастарунак,- дык не таму, што вас баяліся, а таму, што так загадалі...


Ларысе “Талака” ў “непалітычным” выглядзе непатрэбная. Нейкіх палітычных акцый ў нашым горадзе няма: спадары дэмакраты баяцца выходзіць за вароты свайго офісу на Палескай,52,- бо паўсюль ім мроіцца КДБ.


Дзе ж шукаць “піяру”? Дзе ж знайсьці “карцінку” – ўдалы момант для белсатаўскага рэпартажу? Бо “Талака” – гэта толькі пабочны заробак для Шчыраковай,- так бы мовіць, шыльда, якой можна карыстацца пры афармленьні заявак на гранты. Асноўнае ж для яе - “незалежны” тэлеканал “Белсат”. За рэпартажы даволі добра плоцяць. Пад “Талаку” калі яшчэ штось выб’еш,- а тут ўсе адразу: перагнаў рэпартаж,- і атрымай! А сілкавацца ж трэба...


“Аршанскі гамбіт” дазваляе Шчыраковай (як і іншым) адным ўдарам забіць некалькіх зайцаў. Есьць рэпартаж (і, адпаведна, ганарар!). Есьць прыклад “канкрэтнай дзейнасьці”: “Мы змагалісь! За мной – каманда!”. І есьць магчымасьць ганарыцца: мяне, вялікую Ларысу Шчыракову, злосна не пускалі ў Воршу! Бамбіць за такое трэба! Самалетамі “Стэлс”! Мяне, няшчасную і гераічную, пасадзілі ў аўтазак, і адвезлі ў пастарунак!


...Многія людзі ў нашай краіне не тое што ў пастарунках,- гадамі ў турмах сядзяць бязьвінна,- і вэрхалу ніхто чамусь не падымае. Ў тым ліку – “Белсат”. Бо гэтыя ахвяры – не “палітыкі”, а простыя грамадзяне. Якія нашых “герояў” называюць “палітыкантамі” і “запалітызаванымі”.


А як яшчэ назваць тых, хто бачыць толькі сабе, любімага, і слухае толькі свае ўласныя песьні, бы той цецярук? Няхай нават песьня тая завецца “бітва пад Воршай”...

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить