Баннер
Теперь нас можно читать в Яндекс виджеты "Общественность Гомеля"

Комментируемые материалы

Последние комментарии

Колькі слоў пра маральнасць, або “двайны стандарт”

Рейтинг пользователей: / 1
ХудшийЛучший 
Новости - Гомель политика

Чулі навіну? Ларыска Шчыракова разводзіцца!!! Тая самая, што болей за ўсiх “дбае” пра маральнасць і хрысціянскія каштоўнасці, адна з якіх - “моцная сям’я”. Тая самая, што кожнага папікаць гатовая нават малюсенькім грашком, - бы сучком у воке. У сваім уласным воке яна, вядома, і “бярвення не бачыць”.

 

Кажуць – навошта ты лезеш у чыесьці асабістае жыцце? Гэта – яе ўласная праблема. Ці мала ў нас бывае разводаў? Больш, чым шлюбаў, нажаль! Гэта сапраўды так. Але спадарыня Шчыракова – грамадскі дзеяч. Палітык. Пра яе ведае не толькі Гомель, - уся краіна, і замежжа таксама. Права на “таямніцу асабістага жыцця” яна практычна не мае,- як артыст на сцэне, пад прыцэлам святла юпітэраў. Як прыклад для іншых, - бо яна рашуча асуджае існуючы рэжым менавіта за ягоную амаральнасць.

 

Гэты рэжым сочыць за сваімі палітычнымі апанентамі, цкуе іх; ен стварае ў краіне атмасферу страху; ен,- і гэта галоўнае, - маральна разлагае грамадства, ператвараючы людзей у беспрынцыпных прыстасаванцаў, якім нічога не дорага, акрамя грошай і службовага стану. Адным словам – у тых, каму “абы не было вайны!”. Пра гэта спадарыня Шчыракова крычыць на кожным вуглу.

Але, калі ты некага крытыкуеш, трэба самому быць лепей за яго,- альбо не лічыць сабе святым і не злоўжываць дыдактычным тонам. Напрыклад, спадарыня Ларыса вінаваціць Святаслава Шапавалава (і іншых таксама) ў п’янстве. Але ў Бібліі, на якую Ларыса любіць спасылацца, пра п’янства як пра смяротны грэх, нічога няма. У 10 Запаветаў п’янства не патрапіла. А вось блуд – патрапіў. Як там Хрыстос ставіўся да разводаў? Што ен думаў пра тых, хто пасля разводу шукае сабе новага “сябра жыцця”? Як ен называў, нарэшцэ, тых, хто другіх павучае, а сам двадушнічае? Фарысеі і блуднікі! Фарысейства – фірмены стыль Ларысы Шчыраковай. А блуд – прыкмета яе паводзін.

Яна - на словах - змагаецца за свабоду, але ў рэальным жыцці для яе маюць значэнне толькі грошы. Яна і замуж пайшла за тлусты кашалек, а сам муж – прадпрымальнік Кастусь - быў ей не надта і патрэбны. Муж расстараўся: адрамантаваў капітальна хату, дабудаваў яшчэ адзін дах, набыў машыну (яе яна разбіла,- але гэта дробязь), практычна ўсе, што есць у хаце – набыта за ягоныя грошы. Калі ей штосьці было патрэбна, ей дастаткова было толькі сказаць – муж адразу адлічваў грошыкі. І кахаў яе па-сапраўднаму, - хоць меў на гэта няшмат часу, бо, каб зарабіць на аплату Ларыскіных патрэбаў, працаваў дзень і ноч, забываючы пра сабе. Уласна кажучы, так павінен рабіць кожны мужык. Але паспрабуйце пажыць хоць год з такой, як Ларыса – з глузду з’едзеце!

Яму яна закатвала сцэны рэўнасці і рэгулярна біла твар,- а сама гуляла направа і налева. Ды яшчэ добра было б, калі б яна рабіла гэта з-за аднаго спартыўнага інтарэсу. Нават на Палескай за галаву хапаліся. Галіна Скараход, калі даведалася пра гэта, была абурана такой грашовай заклапочанасц’ю. Зразумела, простыя рабацягі яе не цікавілі – падавай Ларысе багему: паэтаў ды пісменнікаў.

Што ей нейкія там забароны! Змагарка за волю і долю павінна быць пазбаўлена комплексаў! Тым больш,- узрост яе самы той, а знешнасці пазайздросціць нават іншая фотамадэль. Яна свае фоткі – для рэклямы – нават ў Інтэрнэт закідвала.

Адбыўся судовы працэс. На развод падала сама Ларыса – калі яна выцягнула з мужыка ўсе, што ен меў, патрэба ў ім знікла. Зараз можна пашукаць іншага багатага дурня. Як матыў для разводу яна назвала тое, што, быццам, муж дапускае рукапрыкладства, што яго падоўгу не бывае дома, і што ен не дае ей грошай. Дагаварылася нават да таго, што, маўляў, муж мой – псіхапат, і я з ім побач баюся жыць. Прабачце: калі б ен дома сядзеў,- за які б кошт ен утрымліваў сям’ю? А грошы ен даваў,- пакуль не ўбачыў, што ей толькі яны і патрэбныя. Потым, вядома, пакрыўдзіўся. А па фізіяноміі і вы б надавалі жанчыне, што вам на кожным кроку здраджвае. Калі вам, зразумела, не ўсе па барабану.

Муж, у сваю чаргу, казаў, што Ларыса не можа даць належнае выхаванне дзіценку, бо яе тыднямі і нават месяцамі носіць па замежжы, што займаецца нейкімі сумнеўнымі справамі. Яна і яго самога да гэтых самых “спраў” спрабавала прыцягнуць,вядома, “уцемную”, не распавядаючы ўсяго. Справы, вядома, звязаныя з атрыманнем у Кіеве ды Менску грошай пад розныя “праекты”. Паколькі сама Ларыса часцяком адсутнічае, яна і карысталася мужам як кур’ерам.

Карацей кажучы, на другім паседжанні суда Косцік (так яго клічуць, каб адрозніць ад Кастуся Жукоўскага) махнуў на ўсе рукой, і пагадзіўся на ўсе,- у тым ліку, на тое, каб дзіце іхняе з Ларысай жыло. Абы забыць пра ўсе, і пачаць жыцце з чыстага ліста. Мяркую, у яго гэта атрымаецца,- ен даволі моцны чалавек. Але наперадзе яшчэ – падзел маемасці. Агульны ўклад мужа ў гэтым сэнсе – не меней за 60 тысяч даляраў. Практычна дом і ўсе, што ў ім, пабудавана за ягоны кошт. Ей толькі таго і трэба было. Яна мужа нават не прапісала ў тае хаце, каб не прэтэндаваў на нешта. Зараз яна яго канчаткова абчысціць і прадоўжыць “змаганне за свабоду Беларусі” на добрым матэрыяльным фундаманце. Акрамя дому, ей належыць яшчэ і кватэра ў Навабеліцкім раене, а яшчэ на ей запісана дача – там таксама вельмі добры дом з вялікім участкам. Дарэчы, зараз ужо былы муж і туды шмат ўклаў і працы, і сродкаў.

Вось такая “змагарка за свабоду”, адным словам! Яна не толькі “валанцераў” замест сабе пад штрафы і суткі шле, а потым – адхрышчваецца. Яна і ўласнага мужа, бы ліпку, абдзірае, папярэдне выцягнўшы з яго ўсе грошы, што былі, ды яшчэ й рогі яму наставіўшы вялізныя і доўгія. І праганяе яго, бы барын – халопа.

Я пра што хачу сказаць? Пра тое, што апазіцыйны грамадскі дзеяч павінен быць прыкладам для людзей. Бо на яго глядзяць, за ім назіраюць сотні вачэй. Нават тое, што КДБ за табой сочыць, трэба ўлічваць: калі ты ўляпаешся ў нейкiбруд, дык яны гэта адразу на свет Божы выцягнуць, і аславяць цябе на ўсю Беларусь. Ім толькі дай нагоду! А ўжо калі ты называеш сабе хрысціянінам (а Ларыса – сябра БХД, для якой галоўнае – хрысціянскія каштоўнасці), калі ты лічыш сабе вернікам (а яна любіць прадэманстраваць гэта), калі, нарэшцэ, ты лічыш сабе спадкаемцам беларускіх нацыянальных традыцый (у ліку якіх есць і моцная сям’я, і вернасць ў каханні), дык тым болей. І стакрат болей, калі ты лічыш сабе ў праве павучаць іншых. Ты павінен стаяць на такой маральнай вяршыні, каб ніякі бруд не прычапіўся. Кажуць, што афіцыйная прапаганда здольная абганьбіць і абліць памыямі кожнага, што дакалупацца можна нават да тэлеграфнага слупа. Насамрэч, абліць брудам можна толькі таго, хто і так перапэцканы ім па самыя вушы. Да таго, хто шчыры і прынцыповы, бруд не прыстане, бо кожны, хто мае вочы, зразумее: тут падман! Напрыклад, шмат чаго кепскага казалі пра тых, хто быў у наметавым гарадку на плошчы Каліноўскага ў вясну 2006 (недобрай памяці!) годзе. І наркаманамі іх называлі, і алкаголікамі, і “блакітнымі”, - нават “рэчавыя доказы” дэманстравалi такіх паводзін, падкідваючы туды пустыя бутэлькі ды шпрыцы. А народ у гэта не паверыў...

А Ларыса?! Яе нават не трэба паліваць брудам: яна там жыве. І вельмі гэтым задаволена. Вішчыць ды парохквае. Грошы плоцяць, чаго яшчэ жадаць? А жаночая прыгажосць – не крама: колькі не раздавай, растраты не будзе. А апраўданне маральнае можна чаму хочаш знайсці. І танюсенькі галасок сумлення, які, магчыма, раз-пораз яшчэ гучыць у яе сэрцы, адразу заціхне, - дастаткова пачуць пах чарговай купюркі ад чарговага “кліента”.

Што ж,- поспехаў у барацьбе за дэмакратыю, даражэнькая! Толькі не трэба болей называць сабе “хрысціянкай”, і папракаць “грахамі” іншых людзей. І чытаць лекцыі пра мараль таксама нікому не трэба – у тваіх вуснах яны выглядаюць багахульствам.

 

Комментарии  

 
#1 ГЕРАСИМ 06.10.2009 19:01
Да! Цензура нормальная.
Цитировать
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить