Баннер
Теперь нас можно читать в Яндекс виджеты "Общественность Гомеля"

Комментируемые материалы

Последние комментарии

“Скандал у благародным сямействе”

Рейтинг пользователей: / 2
ХудшийЛучший 
Новости - Гомель политика

Параўнаўча нядаўна мы пісалі пра сыход спадара Уладзімера Кацоры з палітыкі. Пісалі, што ен, нарэшцэ, зрабіў добры выбар, “стаў дарослым”. Але мы паспяшыліся. Кацора ўсіх падмануў. Нікуды ен не сыйшоў. Назваў іншых пацаноў “бякамі”, і “пайшоў сваім шляхам”... Тым часам у Руху “За Свабоду!” на Гомельшчыне з’явіўся новы лідар – Кузняцоў, якога прызначыў сваім распараджэннем спадар Мілінкевіч. Наколькі вядома, “сыходу” Кацоры папярэднічаў ягоны канфлікт – з аднаго боку з Мілінкевічам і ягонымі амерыканскімі гаспадарамі, ад якіх ен патрабаваў, на іх думку, надта шмат грошай, а з другога боку – з тымі са “сваіх”, каму ен за 20 год паспеў надакучыць. Насамрэч, ен вінаваціць прэзідэнта, што той 15 год кіруе, а сам 20 год іншым праходу не дае. І марыць заставацца “вечна жывым”...

“Кацоры”, “Мілінкевічы”, “Лукашэнкі” – адна, і вельмі даўняя, хвароба беларускага грамадства. І тыя, і іншыя – абсалютныя цынікі. І тыя, і іншыя абапіраюцца не на разумных і моцных, а на слабых і паслухмяных. І тыя, і іншыя шукаюць падтрымкі не ў беларускім народзе, а за мяжой. І для ўтрымання асабістай улады і тыя, і другія гатовыя на ўсе. Калі б іх памяняць месцамі, вы б і не заўважылі розніцы.

І вось спадар Кацора, які толькі што “сыйшоў” з палітыкі, які публічна заявіў, што не будзе прымаць удзел у палітычных кампаніях і займаць кіруючыя пасады ў грамадскіх стуктурах, якога нават паспелі правадзіць на “заслужаны спакой” мы – незалежныя журналісты – падае заяўку на рэгістрацыю новай грамадскай арганізацыі, са старай, добра вядомай назвай: “Грамадзянскія ініцыятывы”. Шаноўнае спадарства, вы памятаеце такую кантору? Я, дарэчы, невыпадкова ўжыў гэты тэрмін – шмат хто лічыў яе “філіялам” іншай канторы – з вуліцы Білецкага, 52. Пардон, Білецкага, 1. Да Кацоры адразу ўзнікае некалькі пытанняў. Па-першае, навошта ен заяўляў пра свой “сыход”, калі сыходзіць не збіраўся? Няўжо нельга было шчыра сказаць: хлопцы, нам з вамі не па дарозе? І ці дастойны даверу той палітык, які публічна, на ўвесь свет, хлусіць? А дзе гарантыя, што ен калі-небудзь ізноў так не паступіць – не “кіне” новых сяброў і партнэраў, як “кінуў” зараз Мілінкевіча?

Дарэчы, пра сяброў і партнэраў. З каго збіраецца фарміраваць сваю новую каманду Кацора? Правільна – з тых, хто падтрымаў ягоную ініцыятыву па “ўваскрашэнню” “Грамадзянскіх ініцыятыў”. Васіль Палякоў, Леанід Судаленка, Андрусь Толчын са сваей Кацяй, Зінаіда Шуміліна, Сякерка... Кацора збіраецца рабіць новую справу з тымі людзьмі, якія давялі да краху справу старую. Ды й тая каманда не вельмі надзейная. Зіна Шуміліна, напрыклад, трымаецца заўседы на баку вялікіх батальенаў. I калі “супрацьлеглы бок” прапануе болей – пяройдзе да яго. Толчын з Кацяй трымаюцца пры Кацоры толькі таму, што ім трэба на нешта жыць, бо без “кампоту” – а ніяк. А ў Сякеркі з ім – цеплыя асабістыя адносіны. Але дапамагчы істотна Кацоры Сякерка не зможа: у самога людзей небагата.

Наперадзе – дзве выбарчыя кампаніі. Як у іх збіраецца ўдзельнічаць Кацора? І на якія грошы? Бо Мілінкевіч цяпер яму дакладна нічога не дасць. І амэрыканцы таксама. Ці ен знайшоў іншую крыніцу даходаў? Эўрапейцы зараз заігрываюць з рэжымам, і разлічваць на іх цяжка. А можа “Масква за намі”?! Ці ўлада яго перакупіла? Бо ягоны “раскол” фактычна ставіць крыж на правядзенні выбарчай кампаніі апазіцыі – як у мясцовыя Саветы, так і прэзідэнцкай. I на існаванні апазіцыйнай кааліцыі на Гомельшчыне ўвогуле. А гэта і для замежнікаў званочак – не трэба мець справу з апазіцыяй, бо няздольная яна – лепей з ўладамі трымаць стасункі.

...Вось і выходзіць, што аднаўляе Кацора арганізацыю, арыентаваную ў палітычную пустэч, здольную толькі ствараць бачнасць палітычнага існавання Уладзімера і псаваць настрой ягоным недругам. Як у той дзіцячай прымаўцы: “і не пісай у мой гаршочак!”... Крыўда і азлабленне ў палітыцы звычайна граюць ролю самую кепскую. Я даўно заўважыў, што многія нашыя палітыкі паводзяць сабе, бы малыя дзеці. Жаданне “насаліць” крыўдзіцелю, наябеднічаць выхавацельцы, паскардзіцца таварышу маеру, заліць чарніламі сшытак “ворага”, падкласці яму кнопку на стул... Калі гэта робіцца на ўзроўні грамадскіх структур, то такія структуры гінуць. Калі ж такія “палітычныя дзеці” прыходзяць да ўлады – гіне краіна.

Ды й сітуацыя зараз у грамадскіх колах Гомеля прынцыпова іншая. Ужо няма ні былога энтузіязму, ні ўзаемнага даверу, ні агульных інтарэсаў, якія былі ў далекія 90-я гады. Няма падтрымкі апазіцыйнай моладзі – яна пачала гуляць сваю гульню. Няма аўтарытэту сярод тых, хто мог бы тыя “ініцыятывы” генэрыраваць – прадпрымальнікаў ці інтэлегенцыі. Разбрыліся ў розныя бакі былыя актывісты (многія проста сыйшлі з палітыкі). І Кацора застаецца пры разбітым карыце. Сам ен будзе тое “карыта” ўзначальваць, ці паставіць на чале таго ж Палякова – неістотна. Карыта з шыльдай “Грамадзянскіх ініцыятыў” ад таго цалейшым не стане. Аднаўляць іх – усе адно, што ажыўляць нябожчыка.

А што ж новы кіраўнік руху “За Свабоду!” Пеця Кузняцоў? Якія ен мае шанцы? Шчыра кажучы – не вельмі. Бо на ягоным баку пакуль практычна адна Галіна Паўлаўна Скараход. Пры ўсей павазе да яе, як і да самога Кузняцова, удваіх ніякай справы ня зробіш. А выбары ж – на носе. Мілінкевіч вельмі хутка пачне патрабаваць працу. Для працы патрэбныя людзі. Дапусцім, дасць “Міля” грошай. І што – Кузняцоў так-такі і не пойдзе ў загул?! Бо ведаюць яго, як чалавека несамастойнага. Мілінкевіч таму яго і прызначыў. Кацора, пры ўсіх сваіх мінусах, імкнуўся да самастойнасці. Няўжо пойдзе Пятро валанцераў на вуліцы шукаць? А як жа “агенты КДБ”?! Яны ж адразу прабяруцца! Бо на вуліцы толькі яны, гады, і ходзяць, а святыя людзі – за плотам на Палескай ад іх хаваюцца, бы Ной у каўчэгу! Нельга ім з-за плота выходзіць, бо патонуць...

Выйсце ў Кузняцова застаецца адно – на тыя грошы, што дасць “Міля”, паспрабаваць перакупіць тых сяброў, што пайшлі за Кацорам. У Кацоры, дарэчы, гэта таксама адзінае выйсце – перакупаць тых, хто раптам пойдзе з Пецем. Бо яны абодва – “святыя за плотам”...

 

Комментарии  

 
#1 Герасим 28.12.2009 14:54
Очередной бред "Василька".
Цитировать
 
 
#2 Алесь Старков 29.12.2009 07:46
Герасим, МУ-МУ пошто утопил, живодер.
Цитировать
 
 
#3 Герасим 29.12.2009 14:31
Ещё один из палаты № 6.
Цитировать
 
 
#4 НАЗІРАЛЬНІК 02.01.2010 19:11
Такія разумныя на гэтым Белстатце і чаму не ў АПАЗІЦЫІ?
Паказалі б (а лепш зрабілі нешта грунтоўнае), чым лізаць пад хвастом "дойнай каровы".
Цитировать
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить